Вялікая Дхарані (мантра спачуваньня)
The Great Dharani in Belarusian (after the Korean version, Kwan Um school of Zen)
Support the project/channel: http://paypal.me/maxscur
Translation, chanting: Max Ščur
Адна з найстарэйшых і найбольш распаўсюджаных махаянавых мантраў.
Сьпеў вялікі спачуваньня!
Кланяемся Тром каштоўнасьцям
і Будду міласэрнаму, што ўніз зірнуў,
прабуджанаму,
найвялікшаму зь істот,
найлітасьцівейшаму.
О-ом кланяемся гэтым сьпевам
мудраму, які нас
вызваліў ад страху,
Авалакітэшвару,
бадхісатву сіняшыяму.
Сьпявайма шчырую дхарані,
найлепшую для ўсіх нагодаў,
яна пасуе для ўсіх істотаў
і ачышчае ўсім нам шляхі быцьця.
О-ом, спадару зыркасьці,
якІ пераўзыходзіць гэты
сьвет, прыйдзі, вялікі бадхісатва,
з вышыні, з вышыняў, на покліч мой,
прыйдзі, прыйдзі, збавіцель, збаўца наш.
Вялікі абаронца,
неадужаны, пачуй, пачуй
дхарані спачуваньня і зьявіся
ў незаплямленым зіхценьні.
Непарушнае даў абяцаньне
распусьціць атруты ўсе,
абясшкодзіць усё шкоднае.
Пазбаў нас ад атруты,
не марудзь, хутчэй, хутчэй, прашу, хутчэй,
не забывай пра просьбу,
шпарка, шпарка, спрытна, спрытна,
порстка, порстка, моцна, моцна,
прасьвятлі, прасьвятлі,
дай усім нам прасьвятленьня,
у сваёй спагадзе
перад мной зьявіся.
Цябе вітаем,
магутны, вітаем,
цябе, магутны, вітаем,
ўсёй мудрасьці гаспадара вітаем,
сіняшыяга, вітаем,
волата з тварам дзіка,
асілка вітаем.
Ільвінатварага вітаем,
са скурай блакітнай вітаем,
сьвятым попелам нацёртага вітаем.
Моцнага, спагадлівага вітаем,
булаву які ў руцэ сьціскае
і хто дыск трымае, вітаем.
Таго, хто мае лотас
у руцэ, вітаем сьпевамі,
і Тры каштоўнасьці, і зноў цябе,
Авалокітэшвара,
вітаем.
Гэты канал прызначаны тым, хто мае патрэбу чуць словы Будавай Дхармы ў роднай мове.
Feedback: https://t.me/belarusbuddhist
Рейтинг: 0 - 0 голосов
Похожие мантры
Найдено: 16118